У НДІ пульманалогіі скончыў жыццё самагубствам 49‑гадовы мінчук

Ён быў хворы на сухоты.

16.02.2010 / 13:02

У НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі пакончыў жыццё самагубствам 49‑гадовы мінчук. Пракуратура Цэнтральнага раёна сталіцы праводзіць праверку.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, 15 лютага прыблізна ў 3.00 пацыент, хворы на сухоты, ускрыў сабе вены лёзам аднаразовага станка для галення. У палаце ён знаходзіўся адзін. Яго цела знайшоў медперсанал.