Дырэктара Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання будуць судзіць за хабар у $6 тысяч

17.02.2010 / 15:07

Крымінальная справа ў дачыненні да генеральнага дырэктара Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання перададзеная ў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Ён быў затрыманы ў Мінску 14 снежня супрацоўнікамі міліцыі пасля атрымання ад кіраўніка аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў $ 6 тысяч за спрыянне ў вырашэнні пытання аб паніжэнні кошту выкананых работ па вырабе абсталявання.

Пракуратура Мінска распачала крымінальную справу па ч.2 арт.430 ( "Атрыманне хабару") КК, якая прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.