Экспарт вырасце на 250 кароў

17.02.2010 / 16:20

Гагаузская аўтаномія на поўдні Малдовы мае намер пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю. Пра гэта заявіў кіраўнік (башкан) Гагаузіі Міхаіл Формузал.

Аўтаномія разгледзіць магчымасць закупкі ў Беларусі 250 племянных кароў ў мэтах адраджэння свайго жывёлагадоўчага комплексу. У планах таксама павелічэнне паставак вінаматэрыялаў з аўтаноміі ў Беларусь, адкрыццё ў Гагаузіі станцыі тэхнічнага абслугоўвання і цэнтраў лізінгавай продажу сельскагаспадарчай тэхнікі.