Беларускую кнігу – дзіцячаму дому

Актывісты салігорскай суполкі незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» зьвярнуліся з заклікам «да ўсіх неабыякавых салігорцаў» ахвяраваць адну ці некалькі дзіцячых беларускамоўных кніг для дзіцячага дому ў горадзе Слуцку.

31.08.2006 / 16:15

Мэта акцыі – даць магчымасьць дзецям чытаць казкі, легенды, прыказкі на роднай мове.

Даведкі праз e-mail saligorsk@saligorsk.org, альбо +375-29-370-02-04.

Перадаць кнігі можна наўпрост па адрасе:

223710 Салігорск, вул. К.Заслонава 53, кв.114.