Абяцанага тры гады чакаюць

Сытуацыя вакол берасьцейскіх уладальнікаў таксовак да гэтага часу застаецца нявырашанай

01.09.2006 / 15:56

Сытуацыя вакол берасьцейскіх уладальнікаў таксовак да гэтага часу застаецца нявырашанай. 21 жніўня ўсе патрэбныя паперы былі перададзеныя ў аблвыканкам. На працягу месяца пасьля падачы Міжведамасная камісія па адмене эканамічных санкцыяў у Менску павінна іх разгледзець і вынесьці рашэньне. На дадзены момант яго яшчэ няма.

Стан здароўя Любові Разановіч, якая вытрымала тыдзень сухой галадоўкі ніяк ня можа нармалізавацца. Прадпрымальніца няздольная паўнавартасна прымаць ежу, паколькі не працуе страўнік. Па словах Разановіч, галадоўка для яе працягваецца — але ўжо вымушаная. Напрыканцы верасьня жанчына зноў зьбіраецца легчы ў шпіталь.