73-гадовы рыбак страціў прытомнасць і ўмёрз у лёд

12.03.2010 / 16:37

73‑гадоваму пенсіянеру, які рыбачыў на Мінскім моры, падвечар раптоўна стала дрэнна, а паблізу нікога не было: да ўчарашняй раніцы пацярпелы праляжаў на лёдзе.

Як паведаміў прэс‑сакратар МНС Віталь Новікаў, знайшлі чалавека рыбакі і выклікалі выратавальнікаў. За ноч пенсіянер паспеў умерзнуць у лёд, а яго рука была апушчаная ў лунку. З дыягназам пераахалоджванне і абмаражэнне правай кісці рукі пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу.