Патрыярх Кірыл лічыць палітычны плюралізм «цацкай»

19.03.2010 / 13:43

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў аб сваім скептычным стаўленні да ідэі палітычнага плюралізму. «Не нашая, не царкоўная гэта ідэя – палітычны плюралізм», – заявіў патрыярх Кірыл на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Ерэванскага дзяржаўнага універсітэта.

«Гэта ўсё цацкі, даніна модзе, перажыванне моманту. Калі сёння гэта здаецца мэтазгодным – гуляем у свае цацкі, – сказаў патрыярх Кірыл. – Гуляць – гуляйце, але хтосьці ж павінен думаць аб адзінстве па-над палітычнымі партыямі», – дадаў ён.

На думку патрыярха, падзел грамадства і «партыкуляцыя грамадскай свядомасці» фармаваліся ў Расіі цягам цэлых трохсот гадоў, «а потым усё гэта рванула рэвалюцыяй і грамадзянскай вайной».

КаМ