У Мінску пенсіянер спаліў свайго сабутэльніка

31.03.2010 / 17:02

Справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнулі смерць (ч. 3 арт. 147 КК), распачата 30 сакавіка Кастрычніцкім РУУС Мінска ў дачыненні да 61‑гадовага жыхара сталіцы.

22 сакавіка пасля сумеснага распівання спіртных напояў у сваёй кватэры на вуліцы Пензенская пенсіянер абліў растваральнікам свайго 44—гадовага госця, жыхара Мінскага раёна. З тэрмічнымі апёкамі мужчына быў шпіталізаваны і памёр у бальніцы 29 сакавіка.