Зніжэнне ВУП Расіі ў 2009 годзе склала 7,9%

01.04.2010 / 16:33

Аб’ём валавога унутранага прадукту (ВУП) Расіі за 2009 год склаў у сённяшніх цэнах 39,064 трлн расійскіх рублёў (1,3 трлн даляраў) паведаміла Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі (Расстат).

Зніжэнне ВУП Расіі, паводле ўдакладненых звестак Расстата, склала ў 2009 годзе 7,9%. У 2008 годзе рост ВУП быў 5,6%.