Акадэмія кіравання на тыдзень адмаўляецца ад цыгарэтаў

05.04.2010 / 12:46

Ад 5 па 10 красавіка праходзіць акцыя «Акадэмія кіравання — зона, свабодная ад палення».

Усе гэтыя дні ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі арганізатары будуць звяртаць увагу студэнтаў і работнікаў акадэміі на тое, што паленне шкодзіць здароўю. Яны раздадуць улёткі з інфармацыяй пра шкоду палення, правядуць акцыі «Авітаміноз», «Змяняем цыгарэту на цукерку», «Дзень здароўя» ды іншыя.