У Глыбокім пяцігадовы хлопчык падстрэліў малодшага брата са стрэльбы

09.04.2010 / 11:19

Пра гэта паведаміў следчы‑крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.

Пакінутыя, хутчэй за ўсё, без нагляду старэйшых, дзеці вырашылі пагуляць з пнеўматычнай стрэльбай бацькі. Падчас агляду новай «цацкі» пяцігадовы хлопчык выпадкова стрэліў. Куля трапіла трохгадоваму брату ў руку.

Хлопчык шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.