У Расіі выпусцілі туалетную паперу з выявай Задорнава + фота

Рулоны называюцца «з задзірынкай», «Мішка-забіяка» ці проста «Міхаіл Задорнаў»

16.04.2010 / 14:03

Ва Уладзівастоку паступіла ў продаж туалетная папера з малюнкам Міхаіла Задорнова. Такім чынам жыхары горада адрэагавалі на параўнанне мясцовых жанчын з прастытуткамі, якое раней дазволіў сабе гумарыст у сваім выступе.

Незвычайны сродак гігіены з’явіўся на мясцовых латках па кошце ў 3500 беларускіх рублёў. Прадаўцы распавялі, што такая высокая для гэтага тавара цана абумоўлена тым, што яго вырабілі па спецыяльнай замове ў Кітаі. У выпадку паспяховай рэалізацыі прадпрымальнікі будуць прывозіць у горад буйнейшыя партыі.

Рулоны называюцца «з задзірынкай», «Мішка-забіяка» ці проста «Міхаіл Задорнаў». І на ўпакоўцы, і на самай паперы намаляваны гумарыст.
Жыхары горада выяўляюць да прадукцыі цікавасць.

Прычынай нелюбові жыхароў Уладзівастока да Задорнава сталі яго абразлівыя жарты. У сакавіку падчас выступу на Першым канале ён параўнаў мясцовых жанчын з прастытуткамі.

За гэты выступ рэдактар прыморскай газеты «Народнае веча» Марыя Салаўенка раней падала на Задорнава ў суд, патрабуючы кампенсацыі ў мільён рублёў за абразу гонару.