Валабуеву запісалі 30% галасоў

Аляксею Валабуеву не атрымалася стаць дэпутатам Салігорскага райсавету.

25.04.2010 / 23:22

Лідэру беларускай моладзі Салігорска Аляксею Валабуеву не ўдалося стаць дэпутатам Салігорскага райсавета.

У акрузе № 13 у Салігорску дэпутатам стаў вайсковы камісар падпалкоўнік Заінчкоўскі. Па датэрміновым галасаванні за Валабуева прагаласавала 181 чалавек, за Заінчкоўскага — 608. Па асноўным дні галасавання: Валабуеў — 303 галасы, Заінчкоўскі — 508. Супраць усіх прагаласавала 146 чалавек.

На адным з участкаў для галасавання Івану Шылу, даверанай асобе Аляксея Валабуева, пагражалі збіццём казакі, што былі ў назіральніках. Іван напісаў скаргу ў міліцыю.

ЗП