Зміцер Бабіцкі перамог у асноўны дзень галасавання

Але саступіў па выніках выбараў з датэрміновым галасаваннем.

25.04.2010 / 23:56

Кандыдат ад Руху «За Свабоду» ў Барысаве Зміцер Бабіцкі перамог на выбарах у асноўны дзень галасавання. Але саступіў па выніках выбараў з датэрміновым галасаваннем.

На адным участку Бабіцкі прайграў у суме 2 галасы, на другім — 34, на трэцім — 82. Што цікава, толькі на трэцім участку ў назіральнікаў і па афіцыйных звестках не супадае колькасць тых, хто прагаласаваў. Разбежка складае дзесьці 80 чалавек.

Дэпутатам жа стаў дырэктар палітэхнікума Шмакаў.

ЗП