Дарога пакут у лагеры Бяроза-Картузская
Пераклаў зь нямецкай мовы ўспаміны вязьня сумнавядомага польскага канцлягера ў Бярозе
26.04.2010 / 16:50
Зрабіў пераклад успамінаў вязьня Бярозаўскай турмы Леона
. Аўтар проста атрымаў магчымасьць адчуць савецкія гулагаўскія рэаліі: ад манэры абыходжаньня зь вязьнямі да прыцягненьня крымінальнікаў да прыніжэньня палітычных зьняволеных. Амаль выклікае горкую ўсьмешку, калі ён скардзіцца на тое, што ўПасьля прачытаньня «Архіпэляга ГУЛАГ», апавяданьняў Варлама Шаламава ці іншай літаратуры пра савецкую сыстэму канцлягероў апісаныя
Лышчынскім-Траекуравым зьверствы ўжо нават і не здаюцца такімі жорсткімі
Будынкі турмы ў Бярозе (якія пасьля гэтага служылі казармай для савецкай вайсковай часткі) захаваліся дагэтуль, давялося пабываць там крыху больш за месяц таму.
Адзін з будынкаў цэлы, у ім разьмяшчаюцца нейкія культурніцкія ўстановы. У іншым будынку, здаецца, пачаліся рэстаўрацыйныя працы, яго мяркуецца перарабіць у гатэль.Толькі ці будзе каму спыняцца ў тым гатэлю, калі людзі пазнаёмяцца з гісторыяй гэтага месца?
Былы корпус бярозаўскай турмы ў 2010 г.
Былы корпус бярозаўскай турмы ў 2010 г.
Былы корпус бярозаўскай турмы ў 2010 г.
Былы корпус бярозаўскай турмы ў 2010 г.
Лышчынскі-Траекураў піша:
«Гэтая знакамітая турма, дзе нам было наканавана апынуцца, была пабудаваная па інструкцыях і планах палескага ваяводы
Сам канцэнтрацыйны лагер складаўся з двух казармападобных будынкаў, перад якімі ляжалі чатыры абгароджаных калючым дротам пляцоўкі. За калючым дротам знаходзіліся ўзвышэнні, на якіх дзяжурылі вартаўнікі з кулямётамі. Гэтыя меры загадзя адваблівалі ад любой спробы пабегу.
Пасля нашага прыбыцця нас пашыхтавалі ў два шэрагі. Перад намі выступіў паліцыянт, які растлумачыў, што мы павінны неадкладна і без малейшага пярэчання выконваць усё, што ад нас патрабуюць. Любая маруднасць будзе жорстка карацца, а непадпарадкаванне магло каштаваць жыцця. Потым ён загадаў нам апусташыць і вывярнуць кішэні, затым мы павінны былі зняць камізэлькі. У наступны момант пачаўся асабісты дагляд, кожнага, хто не стаяў смірна, білі па твары. Тое ж самае рабілася з тымі, хто не да канца вывярнуў кішэні ці хто ня мог дастаткова хутка адказаць на задаваныя пытанні.
Нас білі далонню так моцна, што пачынала ісці кроў. Падчас пары білі па галаве. Калі няшчасны падаў, яго «апрацоўвалі» нагамі. Вязні стаялі запалоханыя і падаўленыя, асабліва калі распраўляліся з пажылымі асобамі.Сярод такіх быў адзін лекар з Валыні.
Пасьля вобшуку мы павінны былі цалкам распрануцца і пастрыгчы адно аднаму валосы на галаве і ў іншых месцах. Пасля гэтай стрыжкі на пляцоўцы паставілі стол, за які селі тры паліцыянта, якія адбіралі ў вязняў грошы і запісвалі сумы ў рэгістр. З нашай групы толькі Боднэр меў больш за 3.000 злотых, у сілезскай групе некаторыя вязні падчас здавалі значна большыя сумы, самая вялікая была 500.000 злотых. Іх уладальнік непасярэдна перад арыштам прадаў усю сваю маёмасць.»
Аўтар, дарэчы, піша, што беларусаў у 1939 годзе ў турме было параўнальна мала — толькі 300 чалавек з 8.000. Немцаў было прыкладна 5.000, украінцаў — 2.500.
Вязьнямі турмы былі некаторыя знакавыя фігуры ўкраінскага нацыянальнага супраціву: адзін з будучых кіраўнікоў Украінскай Паўстанцкай Арміі і канкурэнт Бандэры Тарас
Увогуле, раю цікавы блог пра гісторыю мястэчка