Жыцці беларусаў давераць замежным страхаўшчыкам

Рыхтуецца рэформа умоў страхавой дзейнасці.

04.05.2010 / 13:51

Першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын заявіў, што ягонае ведамства ініцыюе змены ўмоў страхавой дзейнасці ў Беларусі. Праект прадугледжвае роўныя магчымасці для страхоўшчыкаў ўсіх формаў уласнасці, у тым ліку з удзелам замежнага капіталу.

Таксама

прапануецца даць замежным страхоўшчыкам права страхавання жыцця ў Беларусі.

Акрамя таго, прапаноўваецца распаўсюдзіць аднясенне страхавых унёскаў на сабекошт не толькі пры добраахвотным страхаванні ў дзяржаўных страхоўшчыкаў (такая практыка існуе ў цяперашні час), але і пры страхаванні ў прыватных кампаніях.