Імёны пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі-2010» назавуць 12 мая

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў межах IV Фотафоруму.

04.05.2010 / 18:03

У часе правядзення Мінскага фотасалону журы канчаткова вызначыцца з імёнамі пераможцаў першага ў Беларусі конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010».

Працы лаўрэатаў конкурсу, якія трапілі ў шорт-ліст, будуць даступныя наведвальнікам адмысловай выставы.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 12 траўня ў 17.00 у НВЦ «Белэкспа» — вул. Я.Купалы, 27.

Нагадаем, што ў шорт-ліст лепшых здымкаў трапілі працы фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч.