У Новай Зеландыі траіх падлеткаў вінавацяць у «вампірскім» нападзе на мінака

06.05.2010 / 14:06

У Новай Зеландыі траіх маладых людзей з прадмесця Велінгтана судзяць паводле абвінавачвання ў збіцці мінака, пасля чаго яны выпілі частку яго крыві.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае 19‑гадовай дзяўчыне і двум маладым людзям (19 і 22 гадоў), складае 14 гадоў пазбаўлення волі.

gazeta.ru