Суддзя Піначэта часова адхілены ад пасады

14.05.2010 / 17:15

Іспанскі суддзя Балтасар Гарсон, які выносіў судовы япрысуды Аўгуста Піначэту і Усаме бін Ладэну часова адхілены ад пасады.

Яго вінавацяць у тым, што ў 2008 годзе ён перавысіў свае паўнамоцтвы, расследуючы справу пра злачынствы, здзейсненыя падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў канцы 1930‑х.

Гэтыя злачынствы трапілі пад адну з раней абвешчаных амністый, таму не падлягалі судоваму расследаванню.