Міс ЗША стала дзяўчына арабскага паходжання + фота

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, Рыма Факіх прадала свой аўтамабіль.

17.05.2010 / 11:31

Ураджэнка Лівана са штата Мічыган выйграла карону Міс ЗША. 24‑гадовая Рыма Факіх перамагла 49 саперніц і атрымала права прадстаўляць ЗША на конкурсе Міс Сусвет.

Конкурс прайшоў 16 мая ў Лас-Вегасе.

Рыма Факіх скончыла ў Нью‑Ёрку каталіцкую школу, але ў яе сям’і мяшанае веравызнанне — ісламскае і каталіцкае. Дзяўчына мае ступень бакалаўра мастацтва і скончыла праграму бізнэс‑менэджмента ў Мічыгане.

Каб удзельнічаць у конкурсе, Рыма прадала свой аўтамабіль.