У Брэсце ператрус на кватэры каардынатара «Гавары праўду»

Да Арцёма Церашанка прыйшло 5 міліцыянтаў.

18.05.2010 / 13:31

У Брэсце адбываецца ператрус на кватэры каардынатара грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Арцёма Церашанка, паведаміў «НН» супрацоўнік «Брестской газеты» Станіслаў Кошэнаў.

Да Церашанка міліцыя прыйшла а 12:40. Ператрус праводзіцца па крымінальнай справе, заведзенай Ленінскім РУУС Мінска. Разам з актывістам у кватэры зараз знаходзяцца ягоныя бацькі.

ЗП