20 траўня: беларуская вечарына ў Берліне

18.05.2010 / 17:48

Нямецка-беларускае таварыства (DBG) распачынае летні сезон беларуска-нямецкай вечарынай у Берліне. Будуць танцы, музыка і цікавыя гутаркі.

Вечарына адбудзецца 20 траўня ў карчме Schmitt’s, вуліца Oderstrasse 8, раён Берлін-Фрыдрыхсгайн. Пачатак а 20-й гадзіне. Уваход бясплатны.

Інго Пэтц