Мілінкевіч: Дзеянні ўладаў неадэкватныя і абуральныя

18.05.2010 / 19:35

Аляксандр Мілінкевіч асуджае чарговую хвалю рэпрэсіяў, затрыманні і ператрусы на кватэрах у грамадскіх актывістаў і журналістаў.

«Такія дзеянні ўладаў неадэкватныя і абуральныя. Яны паказваюць слабасць рэжыму. Заклікаю беларускую грамадзянскую супольнасць да кансалідацыі і салідарнасці», заявіў лідэр Руху «За Свабоду».

Прэс-служба Руху «За Свабоду»