«Атлетык» з Більбао згуляў матч супраць 200 дзяцей + відэа

Гульня была прысвечана Хасебу Эчэберыі, які абараняў колеры каманды на працягу 15 гадоў.

20.05.2010 / 16:31

Футбалісты баскскага «Атлетыка» прынялі ўдзел у дабрачынным матчы супраць 200 дзяцей з Більбао. Гульня была прысвечана Хасебу Эчэберыі, які абараняў колеры каманды на працягу 15 гадоў.

Паводле задумкі арганізатараў у кожным тайме супраць «Атлетыка» павінна было выходзіць па 100 дзяцей, аднак у другой палове сустрэчы ўсе 200 дзяцей высыпалі на поле.

Зрэшты, гульня па схеме 66‑80‑51 з трыма галкіперамі не прынесла юным жыхарам Більбао поспеху, і «Атлетык» перамог з лікам 5:3, паведамляе Салідарнасць са спасылкай на asylum.co.uk.