Паніхіда ў памяць Максіма Багдановіча - 25 мая

24.05.2010 / 22:05

25 мая ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска ў 13-30 будзе адслужана паніхіда ў памяць паэта Максіма Багдановіча.

Ужо больш за 10 гадоў брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў праводзіць у гэты дзень заўпакойнае памінанне класіка беларускай літаратуры з удзелам супрацоўнікаў музея М.Багдановіча, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Мінска.

Ганна