У Беларусі з’явіліся дзве новыя ВНУ

25.05.2010 / 15:33

Адна — у Мінску, другая — у Магілёве.

Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Юрый Міксюк паведаміў, што факультэт памежнай службы Ваеннай акадэміі Беларусі вылучаны ў Інстытут памежнай службы, а Магілёўскі каледж МУС атрымаў статус вышэйшага каледжа.

Сёлета ў Беларусі для абітурыентаў адчыняць свае дзверы 55 ВНУ, толькі дзесяць з якіх з’яўляюцца прыватнымі.

КМ