У Мінскай вобласці трактар «скасіў» жанчыну разам з травой

08.06.2010 / 10:55

Інцыдэнт адбыўся на 12 км аўтадарогі Капыль — Грозава — Грэск. Кіроўца трактара касіў на ўзбочыне. Ён наехаў прычапной касілкай на жанчыну, што ляжала ў траве.

Пацярпелая была дастаўлена ў бальніцу з чэрапна‑мазгавой і іншымі траўмамі. Устаноўлена, што жанчына была нецвярозай.