МАК праверыць пробы Ціхана і Дзевятоўскага трэці раз

14.06.2010 / 15:33

Віцэ‑прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заявіў, што беларускія кідальнікі молата Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан будуць правераны на допінг трэці раз.

Бах растлумачыў, што допінг‑пробы захоўваюцца восем гадоў і заўсёды ёсць магчымасць іх пераправерыць.

Нагадаем, Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана пасля Алімпіяды ў Пекіне пазбавілі заваяваных імі медалёў. Беларусы абскардзілі рашэнне МАК у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане, які вынес рашэнне на іх карысць.