Ля Гродна ў ДТЗ «Мэрсэдэс» разарвала на дзве часткі
15.06.2010 / 14:14
А ягоны кіроўца загінуў,
паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася на аўтадарозе Гродна — Азёры. Рухаючыся з высокай хуткасцю, кіроўца «Мэрсэдэса», 28‑гадовы гарадзенец, не даў рады кіраванню на закругленні дарогі і сутыкнуўся з «Фіятам» на сустрэчнай.
Ад удару «Мэрсэдэс» разарвала на дзве часткі, кіроўцу выкінула з машыны. Ён памёр на месцы. Устаноўлена, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Атрымалі траўмы і шпіталізаваныя кіроўца і пасажырка «Фіята». Кіроўцу «Сітраэна», які рухаўся за «Фіятам», удалося прадухіліць патройнае сутыкненне і спыніцца літаральна за метр ад ДТЗ.