ГУЛАГ на экране

Што паглядзець увечары

Сталінскія рэпрэсіі пераўтварылі краіну ў канцэнтрацыйны лягер. Для навуковай інтэлігенцыі, якая працуе над вайсковымі тэмамі, створанае першае кола пекла – «шарашкі». Тэлесэрыял, які збаяліся паказваць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

25.09.2006 / 17:24

«У коле першым».

Расея, 2006, рэж. Глеб Панфілаў.

Тэлевізійная драма паводле аднайменнага твору Аляксандра Салжаніцына, 1 сэрыя.

Сталінскія рэпрэсіі пераўтварылі краіну ў канцэнтрацыйны лягер. Для навуковай інтэлігенцыі, якая працуе над вайсковымі тэмамі, створанае першае кола пекла – «шарашкі». Там інжынэрам прапануюць палепшаныя ўмовы ўтрыманьня і магчымасьць датэрміновага вызваленьня.

Але ГУЛАГ застаецца ГУЛАГам.

Актуальны для Беларусі тэлесэрыял, які збаяліся паказваць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Рэжысэр – клясык расейскага кіно Глеб Панфілаў.

Ролі выконваюць: Яўгені Міронаў, Іна Чурыкава, Дзьмітры Пяўцоў.

Панядзелак, 25 верасьня БТ, 19.55

Андрэй Расінскі