Чэмпіянат стартаваў, а на дне тапелец

09.07.2010 / 17:14

Падчас правядзення адкрытага рэспубліканскага асабіста-каманднага чэмпіянату сярод вадалазаў-ратавальнікаў МНС 8 ліпеня на дне возера ў Жлобінскім раёне быў знойдзены тапелец.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, мужчына, жыхар вёскі Саланое Жлобінскага раёна, прапаў падчас рыбалкі 3 чэрвеня. Ён выпаў з лодкі, але пошукі цела не далі вынікаў.

Пры правядзенні спаборніцтваў сярод вадалазаў-ратавальнікаў быў выпадкова знойдзены труп зніклага. Чэмпіянат праходзіць гэтымі днямі ў Жлобінскім раёне.