Японцы прадставілі офісны ахаладжальнік ягадзіц

Кампанія Thanko выпусціла падушку USB Seat Air, якая размяшчаецца на сядзенне крэсла і ахаладжае ягадзіцы офісных работнікаў, якія пакутуюць ад спёкі.

16.07.2010 / 12:43

Японская кампанія Thanko прапанавала арыгінальны спосаб барацьбы са спёкай у офісе. Thanko выпусціла падушку USB Seat Air, якая пасылае струмяні халаднаватага паветра ў напрамку ягадзіц работніка.

USB Seat Air размяшчаецца на сядзенні офіснага крэсла і падключаецца да камп’ютэра праз USB-порт.
Паток паветра стварае прымацаваны да падушцы вентылятар памерам 14 см х 18 см. Кіраваць вентылятарам можна з дапамогай пераключальніка, размешчанага на кабелі.

Падушка ўжо з’явілася ў продажы ў японскіх інтэрнэт-крамах па кошце каля $45.