Спаліў свой дом

23.07.2010 / 16:37

Сам спаліў свой дом 53-гадовы жыхар вёскі Ясьманаўцы Вялейскага раёна.

Здарэнне адбылося 18 ліпеня каля 16 гадзін 20 хвілін, паведаміў намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Стрэж.

У доме згарэлі дах, перакрыцці, апаленыя сцены, агнём пашкоджаны хлеў. Па словах Анатоля Стрэжа, гаспадар выгнаў з дома жонку, сам быў нецвярозы.

Гэта не першая спроба мужчыны падпаліць сваё жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Першы раз ён спрабаваў спаліць дом пазалетась, а 12 ліпеня падпальваў хлеў.

Тады абодва разы не атрымалася. Цяпер намер быў выкананы.