З 2011 года мабільнікі будуць мець уніфікаваную «зарадку»

Укараненне адзінай зараднай прылады для тэлефонаў спрыяльна адаб'ецца на экалагічнай абстаноўцы.

30.07.2010 / 16:00

З пачатку 2011 года ў Еўропу будуць пастаўляцца толькі тэлефоны з уніфікаванай зараднай прыладай. Адпаведнае рашэнне прыняла Еўракамісія.

Зарадная прылада будзе падключацца да тэлефоне праз раз'ём miniUSB.

Як адзначылі ва ўпраўленні Еўракамісіі па прамысловасці і прадпрымальніцтву, ўкараненне адзінай зараднай прылады для тэлефонаў спрыяльна адаб'ецца на экалагічнай абстаноўцы. У камісіі патлумачылі, што зараз кожная еўрапейская сям'я мае цэлую «калекцыю» ЗУ, якія з часам трапляюць на сметнік.