Лёнданская вулічная палітыка

Палітычныя і ня вельмі палітычныя дэманстрацыі — звыклая частка суботняга гарадзкога краявіда.

10.08.2010 / 17:35

Трошкі нефармальнага :)

Шпацыр па цэнтры суботняга Лёндана дазваляе стварыць уражаньне пра нечувальную для Масквы ці Менска палітычную актыўнасьць у брытанскай сталіцы.

Побач з Zimbabwe House, дзе мяшкае амбасада Зымбабвэ, штосуботу адбываецца шумная дэманстрацыя, на якой пара дзясяткаў зымбабвійскіх апазыцыянэраў сьпяваюць псальмы і заклікаюць да адстаўкі Робэрта Муґабэ.

Крыху далей, на Трафальгарскай плошчы, спачатку сустракае два пікеты іранскіх дысыдэнтаў, якія пратэстуюць супраць Махмуда Ахмадынэджада і палітычных рэпрэсій, трымаюць партрэты палітвязьняў.

На той жа самай плошчы, на яе супрацьлеглым баку — дэманстрацыя супраць пэдафіліі.

Увагу на ёй раптоўна прыцягнуў увагу сьцяг з… нашай старадаўняй літоўскай Пагоняй:
група літоўцаў стаіць з транспарантамі, паводле якіх Літоўская рэспубліка пакрывае пэдафілаў (відавочна, адсылка да гісторыі Драсіса Кядзіса).

А на іншай вуліцы непадалёк, побач з India House пратэстуюць сэпаратысты з Джамму і Кашмір, паўночных рэгіёнаў Індыі.

Вось такое вось права на сходы, вось такая вось палітычная актыўнасьць міжнароднага размаху. І гэта не кажучы пра іншыя акцыі, кшталту пэрманэнтнага намётавага лягера нейкіх вечных левых хіпі-пацыфістаў перад будынкам парлямэнта.

Алесь Чайчыц