Актывістаў кампаніі «Гавары праўду» апраўдалі

10.08.2010 / 12:04

Суд Кастрычніцкага раёну Менска апраўдаў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.

5 жніўня актывісты былі затрыманыя на менскім чыгуначным вакзале. У іх былі ўлёткі кампаніі «Гавары праўду». Міліцыянтка папрасіла паказаць пашпарты, але ў актывістаў іх не было. Хлопцаў затрымалі для высьвятленьня асобы. У пастарунку на іх склалі пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку.

Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Сяргей Гармановіч высьветліў, што ў дзеяньнях актывістаў не было парушэньняў і не было сьведак нейкіх парушэньняў. Ён спыніў справу.