Нефармальны саміт АДКБ пройдзе ў Ерэване 20—21 жніўня

16.08.2010 / 15:43

Нефармальны саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе ў Ерэване 20–21 жніўня. Пра гэта паведаміла прэс-служба Сакратарыята АДКБ.

Чакаецца, што прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана абмяркуюць сітуацыю ў Кыргызскай Рэспубліцы і калектыўныя меры АДКБ па стабілізацыі становішча ў гэтай краіне, а таксама прапановы па ўдасканальванні сістэмы антыкрызіснага рэагавання ў фармаце арганізацыі.

Афіцыйнага паведамлення пра тое, што Аляксандр Лукашэнка будзе браць удзел у сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, пакуль не было.