Фотафакт. Лукашэнка на саміце ў Ерэване, нібы асуджаны

22.08.2010 / 12:13

Беларусь у снежні ўзначаліць Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць старшынства. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 20 жніўня па выніках нефармальнага саміта АДКБ у Ерэване.

«Мы дамовіліся аб тым, што ў снежні старшынства ў АДКБ пяройдзе да аднаго з членаў АДКБ — Беларусі. Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць прыняць яго. Нас гэта вельмі радуе», — сказаў расейскі лідэр на прэс-канферэнцыі па выніках саміта, які, па інфармацыі РІА «Навіны», працягваўся больш за 2,5 гадзіны, даўжэй запланаванага часу.

Мядзведзеў падзякаваў армянскаму калегу за арганізацыю сустрэчы. «Гэта спрыяла прадуктыўнаму абмену думкамі [на саміце], які працягваўся больш чым, напэўна, мы планавалі. Прычым працягваўся больш зацікаўлена, вельмі адкрыта і ў карэктнай манеры», — сказаў Мядзведзеў.

СГ; цыт. інфармагенцтваў