У Слуцку знайшлі пяць чалавечых чарапоў

25.08.2010 / 13:40

Чалавечыя парэшткі знойдзены пры пракладцы газаправода ў Слуцку, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Пяць чалавечых чарапоў і косць знайшоў на глыбіні 1,5 м работнік арганізацыі, якая праводзіла земляныя работы (пракладку газаправода). Паводле існуючай інфармацыі, парэшткі датуюцца перыядам не пазнейшым за часы Вялікай Айчыннай вайны.

Па гэтаму факту праводзіцца праверка органамі пракуратуры.