БАТЭ трапіўся ў адну групу з АЗ, «Дынама» (Кіеў) і «Шэрыфам»

Супернікаў барысаўчан вызначаў найлепшы футбаліст сёлетняга чэмпіянату свету Дыега Фарлан.

27.08.2010 / 15:00

Барысаўскі БАТЭ даведаўся сваіх супернікаў па групавым этапе Лігі Еўропы. Беларусы ўпершыню пры лёсаванні трапілі ў трэці «кошык».

З лёгкай рукі найлепшага футбаліста сёлетняга чэмпіянату свету Дыега Фарлана, барысаўцы трапілі ў групу Е. Супернікі нашай каманды — АЗ (Алкмаар, Галандыя), «Дынама» (Кіеў, Украіна), «Шэрыф» (Ціраспаль, Малдова).

Дарэчы, апошнюю каманду трэніруе беларус Андрэй Сасніцкі.

Познанскі «Лех», дзе гуляе беларус Сяргей Крывец, трапіў у «групу смерці» да турынскага «Ювентуса», «Манчэстэр Сіці» і аўстрыйскага «Зальцбурга».

«Зеніту» Юрыя Жаўнова ў дасталіся бельгійскі «Андэрлехт», грэцкі АЕК і харвацкі «Хайдук».

ЗП