Кадыраў адмовіўся называцца «прэзідэнтам» Чачні
Цяпер яго пасада афіцыйна гучыць як «кіраўнік Чачні».
02.09.2010 / 15:29
Чачэнскі парламент перайменаваў пасаду лідэра рэспублікі Рамзана Кадырава. Цяпер ён будзе афіцыйна называцца «кіраўніком Чачні». Па ягоным тлумачэнні,
«у Расіі павінен быць толькі адзін прэзідэнт».