250 мільёнаў зарабілі два браты ад нелегальных перагонаў аўтамабіляў

17.09.2010 / 11:37

У Мінску затрыманыя два браты, якія займаліся нелегальным перагонам аўтамабіляў з Германіі, паведамілі сёння раніцай у праграме «Зона Х» на Першым нацыянальным тэлеканале.

З 2006 года з-за мяжы яны прывозілі ў асноўным дарагія машыны марак «БМВ», «Мэрсэдэс», «Фольксваген» і афармлялі на сваякоў.

Ужо вядома пра дзясятак фактаў. Зламыснікі зарабілі 250 мільёнаў рублёў. Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.