Голы зад Філіпа Рудзіка ацанілі ў 350 тыс. рублёў

24.09.2010 / 23:15

Паўабаронца наваполацкага «Нафтана» Філіп Рудзік аштрафаваны на 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў) «за выказаную непавагу ў адносінах да гледачоў»

11 верасня падчас матчу 24-га тура чэмпіянату краіны БАТЭ — «Нафтан». Пра гэта паведаміла 24 верасня прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола паводле вынікаў пасяджэння дысцыплінарнага камітэта БФФ.

Акрамя таго, «парушэнне, дапушчанае інспектарам матчу БАТЭ (Барысаў) — „Нафтан“ (Наваполацк) Ясінскім Б.М. і рэзервовым суддзёй матчу Мартынавым А.Ю., у выглядзе невыканання тэрмінаў падачы рапартаў аб паводзінах футбаліста каманды „Нафтан“ (Наваполацк) Філіпа Рудзіка, будзе разгледжана на пасяджэнні судзейскага камітэта БФФ».

Непавага ў адносінах да гледачоў выявілася ў тым, што Рудзік паказаў аголены зад фанатам, якія яго асвісталі.