Рымашэўскі: Заклікаю 24 лістапада ўсіх прыйсці на Плошчу

Мы вядзём перамовы з усімі кандыдатамі, каб арганізаваць з імі супольную сустрэчу ў гэты дзень.

07.10.2010 / 16:55

Кандыдат на пасаду прэзідэнта ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі заклікаў неабыякавых прыйсці на Кастрычніцкую плошчу сталіцы 24 лістапада. «У гэты дзень у нас будзе рэпетыцыя Плошчы. Мы зараз вядзём перамовы з усімі кандыдатамі, каб арганізаваць з імі супольную сустрэчу ў гэты дзень. Мы запрашаем усіх на сустрэчу са мной, незалежна ад таго, зарэгіструе ўлада мяне, альбо не», — заявіў Віталь Рымашэўскі на прэс-канферэнцыі 7 кастрычніка.

Спадар Рымашэўскі таксама выказаў упэўненасць, што улады прыкладуць усе намаганні, каб не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. Ён таксама заклікаў усіх кандыдатаў аб’яднацца вакол супольных хрысціянска-дэмакратычных каштоўнасцяў. «Мы адкрытыя да супрацы. Мы запрашаем усіх кандыдатаў далучацца да БХД», — заявіў Рымашэўскі.

АП