За Рымашэўскага сабрана больш за 60 тысяч подпісаў

18.10.2010 / 15:01

Беларускія хрысціянскія дэмакраты дэкларуюць, што сабралі за прэтэндэнта ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага больш за 60 тысяч подпісаў.

Сярод лідэраў ідуць Менск (18 тысяч подпісаў), Берасце (7,3 тысячы), Бабруйск (5,7 тысяч), Гомель (4,7 тысяч), Віцебск (3,4 тысячы подпісаў).

Рымашэўскі разам з Кастусёвым — два кандыдаты, які збіраюць подпісы пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Мікола Бугай