Партызаны атакавалі чачэнскі парламент

Аперацыяй па вызваленні будынку кіраваў асабіста Рамзан Кадыраў.

19.10.2010 / 10:50

Аперацыяй па вызваленні будынку кіраваў асабіста Рамзан Кадыраў.

Будынак парламента Чачні ў аўторак раніцай быў атакаваны партызанамі. Паводле звестак РІА «Навіны», аўтамабіль як мінімум з трыма тэрарыстамі заехаў у двор парламента ўслед за машынамі дэпутатаў. Адзін з баевікоў выйшаў з аўтамабіля і падарваў сябе. Паводле звестак «Інтэрфакса», сябе падарвалі двое баевікоў. Пазасталы жывы баявік уварваўся ў будынак і адкрыў стральбу, першыя паведамленні аб якой паступілі каля 9.30 раніцы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі СКП, баевікоў было чацвёра і ўсім ім удалося пранікнуць у будынак парламента.

У кожным разе, партызанам не ўдалося захапіць спікера прамаскоўскага парламента Чачні. Ахова эвакуявала яго з будынку.

У выніку нападу прынамсі шэсць чачэнскіх міліцыянтаў загінула. Загінулі і ўсе баевікі.

Аперацыяй па вызваленні будынку кіраваў асабіста Рамзан Кадыраў.

Мікола Бугай