Панове, да нас едзе санітар

21.10.2010 / 20:42

Галоўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка ў бліжэйшы тыдзень можа наведаць Беларусь для кансультацый па запрашэнні беларускага міністра, паведамляе tut.by з спасылкай на «Российскую газету».

Нагадаем, шырокую вядомасць у Беларусі Генадзю Анішчанка прынесла леташняя «малочная вайна». Лічыцца, што менавіта ён выконваў указанні кіраўніцтва Расеі па забароны на продаж беларускай малочнай прадукцыі на тэрыторыі РФ.

У інтэрв’ю «РГ» Анішчанка перакананы, што беларускае малако не знікне з расейскіх прылаўкаў. «Беларускае малако ідзе і будзе ісці да нас, — сказаў ён. — Трэба, каб усе дакументы былі аформленыя ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам».

СМ