Забіў свайго бацьку

22.10.2010 / 09:14

Следчым аддзелам пракуратуры Магілёўскай вобласці распачата справа за забойства (ч. 1 арт. 139 КК) у дачыненні да 27-гадовага жыхара Асіповіцкага раёна. Ён падазраецца ў забойстве свайго бацькі.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, устаноўлена, што ў адзін з дзён жніўня, знаходзячыся ў гаражы свайго 55-гадовага бацькі, у ходзе ўзніклай сваркі на глебе асабістых непрыязных адносінаў малады чалавек двума выстраламі з паляўнічай стрэльбы забіў яго, а цела схаваў на ўчастку.

Труп быў знойдзены 19 кастрычніка. Падазроны затрыманы.

БелаПАН