Усе члены савета рэспублікі стануць удзельнікамі IV Усебеларускага сходу

08.11.2010 / 16:45

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты.

Завяршылася вылучэнне дэлегатаў на IV Усебеларускі народны сход. Усе 57 членаў савета рэспублікі выбраны яго ўдзельнікамі. Яны прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці: 13 чалавек з’яўляюцца работнікамі прамысловасці, будаўніцтва і транспарту, 8 — аграрна-прамысловага комплексу, 4 — іншых галін народнай гаспадаркі, 14 чалавек прадстаўляюць навуку, адукацыю, медыцыну, культуру і спорт, 18 — работнікі дзяржаўных органаў.

IV Усебеларускі народны сход адбудзецца ў Мінску 6–7 снежня.