Анамальна цёплае надвор'е — да сярэдзіны наступнага тыдня

А потым - пахаладае.

12.11.2010 / 11:49

У пятніцу да нас завітае вільготны атлантычны цыклон, які зацягне на тэрыторыю Беларусі сёння і ў суботу восеньскія дажджы,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Удзень будзе не больш за 4–9 градусаў.

У ноч на нядзелю дажджы чакаюцца па ўсёй тэрыторыі. Уначы 3–9, удзень — ад 6 на поўначы да плюс 16 градусаў на поўдні. Цёплае надвор’е чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня. Месцамі кароткачасовыя дажджы.

А вось у сярэдзіне наступнага тыдня. Пахаладае. Уначы будзе ад мінус 1 да плюс 6, удзень — 2–9 цяпла.

У лясах пачалі вылазіць зялёнкі, падзялёнкі і нават лісічкі.